Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...але зранку выблісьне сонца. Марозна: -17 – -8 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


А 19.00 у Менску адкрываецца новы зімовы сэзон фальклёрна-інструмэнтальна-танцавальнага "Дударскага клюбу" ў клюбе "Сфэра" (пр. Дзяржынскага, 77а). Гучаньне дуды, сьпевы і танцы, традыцыйнае шаленства, атмасфэра сярэднявечнай карчмы, шмат піва. У праграме канцэрт гурту "Cornu Copia" і "вольная сцэна" – выступы асобных музыкаў "Старога Ольсы", "Тэстамэнтум Тэррэ", "Келіх кола" і інш.

У Менску адбудуцца дзьве сустрэчы зь Ленай Калашнікавай, аўтаркай кнігі, у якую ўвайшлі каля ста інтэрвію з самымі знакамітымі расейскімі перакладчыкамі мастацкай літаратуры, – "По-русски с любовью. Беседы с переводчиками". У межах сустрэчаў ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КНІГІ, размова з аўтаркай, відэа з найлепшымі расійскімі перакладчыкамі. Першая сустрэча – на філалагічным факультэце (вул. К.Маркса, 31). Пачатак а 12.45, аўдыторыя 304. Другая сустрэча – у кнігарні “Галерэі Ў нескладовае” (пр. Незалежнасьці, 37А). Пачатак а 19.00. Уваход на абедзьве імпрэзы вольны. Весьці сустрэчы будзе Андрэй Хадановіч.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Страсбуры прызнаюць прэмію імя Сахарава за свабоду думкі.

Альбанія і Босьнія-Герцэговіна далучаюцца да шэнгенскай зоны.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у Латвіі.

У Маскве чакаецца прысуд у новай справе Міхаіла Хадаркоўскага, колішняга ўласьніка нафтавай кампаніі ЮКОС.

Расейскі саюз журналістаў адзначае памінальны дзень па забітых расейскіх журналістах.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1934 у Менску нарадзіўся першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

У 2000 годзе прэзыдэнт Украіны распарадзіўся закрыць Чарнобыльскую атамную электрастанцыю.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень чаю.

МІНУС 365:


Дэмакратычны рамантык Шушкевіч.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Калі чалавек ня мае ў сабе чаю, ён няздольны разумець праўду і прыгажосьць", – Японская прымаўка.
XS
SM
MD
LG