Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія рок-зоркі выступілі ў падтрымку Хадаркоўскага і Лебедзева


Вядомыя расейскія рок-музыкі выступілі сёння са зваротам да прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ў падтрымку былых саўладальнікаў ЮКОСа Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева.

Зварот заклікае да справядлівага разгляду справы.
У ліку падпісаньаў -- Барыс Грэбеншчыкоў, Андрэй Макарэвіч, Канстанцін Кінчэў, Уладзімер Шахрын.

У сераду мае быць агучаны прысуд па другой крымінальнай справе супраць Хадаркоўскага і Лебядзева, якіх вінавацяць у крадзежы нафты і адмываньні грошаў.
XS
SM
MD
LG