Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: ператрусы ў салафістаў


У Нямеччыне сёньня паліцыя правяла ператрусы ў некалькіх дамах і рэлігійных школах, зьвязаных з двума групамі радыкальных ісламістаў.

Паводле міністэрства ўнутраных справаў Нямеччыны, гэта прыхільнікі салафізма – аднаго з фундамэнталісцкіх плыняў у ісламе, якія нярэдка мелі дачыненьні да тэрарыстычных змоваў.

Групы “Запрашэньне ў рай” і “Ісламскі культурны цэнтр у Брэмене” падазраюцца ў “жаданьні стварыць ісламісцкую тэакратыю” і ў дзейнасьці супраць дэмакратычнага ладу ў Нямеччыне. Улады не выключаюць магчымасьці забароны дзейнасьці абедзьвух груп у бліжэйшым часе.
XS
SM
MD
LG