Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Асанж застаецца пад вартай


Абвінаваўчы бок абскардзіў сёняшняе рашэньне брытанскага суду аб вызваленьні заснавальніка WikiLeaks пад заклад. Прадстаўнік швэдзкага суда Гемма Ліндфельд абвесьціла аб гэтым без тлумачэньня прычынаў.

Цягам 48 гадзінаў суд вышэйшай інстанцыі мае разгледзіць скаргу абвінаваўчага боку. Да тага часу, як гэта будзе зроблена, Асанж павінен заставацца пад вартай.

39-гадовы Асанж правёў тыдзень у турме пасьля затрыманьня ў Лёндане. Экстрадыцыі Асанжа патрабуе Швэцыя, дзе яго вінавацяць у сэксуальных злачынствах. Асанж называе гэта часткай кампаніяй дзеля ягонай дыскрэдытацыі у сувязі з публікацыяй на сайце WikiLeaks амэрыканскіх сакрэтных дакумэнтаў.
XS
SM
MD
LG