Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

6-я акцыя JEF-Europe «Свабодная Беларусь»


На адной з папярэдніх акцый «Свабодная Беларусь».

На адной з папярэдніх акцый «Свабодная Беларусь».

Маладыя эўрапейскія фэдэралісты (арганізацыя JEF-Europe) абвясьцілі аб правядзеньні 16 сьнежня чарговай, шостай па ліку міжнароднай акцыі «Свабодная Беларусь». Летась у падобным мерапрыемстве адначасова ўзялі ўдзел актывісты з найменей як 125 гарадоў ва ўсім сьвеце.

Як паведамляецца на сайце арганізацыі, сёлетняя імпрэза адбудзецца за тры дні да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія ўжо цяпер «шмат хто называе недэмакратычнымі і несвабоднымі». Паводле традыцыі, удзельнікі вулічных акцыяў у розных гарадах сьвету ўначы прыйдуць да вядомых гарадзкіх статуяў, каб завязаць кожнай рот стужкай з надпісам «Дайце голас людзям у Беларусі — Свабодная Беларусь!»

Адзначаецца, што такім чынам маладыя эўрапейскія фэдэралісты зьбіраюцца заклікаюць Эўропу і ўвесь сьвет перастаць нарэшце заплюшчваць вочы на дыктатуру, якая квітнее па суседзтву з краінамі Эўразьвязу. Як і ў мінулыя гады, сябры JEF ды іншыя абаронцы правоў чалавека па ўсім сьвеце ўначы 16-га сьнежня завяжуць рот статуям у сваіх гарадох, на адну ноч прыпадабняючы іх да жыхароў краіны, дзе цяжка гаварыць праўду, супрацьстаяць дэспатычнаму рэжыму, выбраць кіраўніка, альтэрнатыўнага аўтарытарнаму.

Як заявіў прэзыдэнт JEF Філіп Адрыэнсэнс, «калі людзі ў 125 гарадох ва ўсім сьвеце адначасова робяць адно й тое ж на знак пратэсту супраць рэжыму ў Беларусі, гэта немагчыма ігнараваць. Таму Эўразьвяз павінен заняць пэўную пазыцыю ў дачыненьні да парушэньня правоў чалавека, грамадзянскіх свабодаў, непразрыстасьці так званай дэмакратызацыі і патрабаваць сур’ёзнага паляпшэньня сытуацыі. Вось гэтага мы імкнемся дасягнуць, калі патрабуем даць голас дэмакратыі ў Беларусі».
XS
SM
MD
LG