Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод амэрыканскіх аналітыкаў, якія 14 сьнежня сустракаліся з Аляксандрам Лукашэнкам, быў і прафэсар Рэдфардскага ўнівэрсытэту Грыгоры Ёфэ. Ён распавёў Радыё Свабода пра свае ўражаньні ад сустрэчы.

Дракахруст: Спадар Ёфэ, якія з выказваньняў, меркаваньняў Аляксандра Лукашэнкі, якія вы пачулі падчас сустрэчы, падаліся вам найбольш цікавымі?

Ёфэ: Ён казаў шмат чаго. Самае яскравае ўражаньне – гэта тое, што ён выдаткаваў не гадзіну, а 2 гадзіны 40 хвілінаў часу. Прычым, каля гадзіны была самая нефармальная размова без усялякіх журналістаў.

Галоўнае ўражаньне палягае ў тым, што Аляксандар Лукашэнка выказаў крайнюю зацікаўленасьць у захаваньні амэрыканскай прысутнасьці на постсавецкай прасторы. У яго вельмі непасрэдная і цёплая манера размовы.

Дракахруст: Ці былі дыскусійныя пытаньні? У амэрыканскай дэлегацыі былі ж людзі з рознымі поглядамі.
Аляксандар Лукашэнка выказаў крайнюю зацікаўленасьць у захаваньні амэрыканскай прысутнасьці на постсавецкай прасторы. У яго вельмі непасрэдная і цёплая манера размовы.

Ёфэ: Большая частка ўдзельнікаў, калі ня ўсе, пазьбягала канфрантацыйных пытаньняў, улічваючы гасьціннасьць. Задаваліся пытаньні наконт стасункаў з Расеяй, аб тым , наколькі палітыка Беларусі сапраўды шматвэктарная, пра газавыя і нафтавыя зьдзелкі.

Дракахруст: А Лукашэнка неяк камэнтаваў апошняе замірэньне з Расеяй, яго візыт у Маскву?

Ёфэ: Так, безумоўна. Размова ідзе пра тое, што Беларусь здолела пасьпяхова забясьпечыць пастаўкі нафты з альтэрнатыўных крыніц, з прычыны чаго расейскі бок проста адступіў.

Дракахруст: А што ён казаў наконт выбараў?

Ёфэ: Калі коратка, то ён настойваў на тым, што маніторынг грамадзкай думкі ў Беларусі, які праводзіцца яго інфармацыйным цэнтрам, дае яму дастаткова дакладныя дадзеныя. І сыходзячы з гэтых дадзеных, ён не сумняецца ў падтрымцы пераважнай большасьці беларусаў.

Дракахруст: А як ён бачыць вырашэньне дыпляматычнага крызісу ў беларуска-амэрыканскіх адносінах, праблема пасольстваў РБ у Вашынгтоне і ЗША ў Менску?

Ёфэ: Як ня дзіўна, гэтая пытаньне наўпрост не абмяркоўвалася. Яно абмяркоўвалася на сустрэчы з міністрам Мартынавым.

Паводле яго, на беларускі бок быў зроблены нахабны і ўльтыматыўны ціск. Мартынаў сказаў, што паводле Венскай канвэнцыі, колькасьць пэрсаналу пасольства павінна быць прапарцыйная сувязям, якія падтрымліваюцца з краінай. Калі аб'ем сувязяў па ініцыятыве ЗША рэзка скарачаецца, то няма падставаў падтрымліваць ранейшую колькасьць дыпляматычнага пэрсаналу. Ён лічыць крокі беларускага боку, як цалкам лягічныя, і ня бачыць перашкодаў для таго, каб вярнуцца да паўнамаштабных адносінаў.

Дракахруст: Гэта юрыдычны бок у трактоўцы Менску. А палітычны? Афіцыйны чакае аднаўленьня нармальнай працы пасольстваў, робіць крокі па іх аднаўленьні? Ці на погляд спадара Мартынава "мяч на баку ЗША"?

Ёфэ: Мне падалося, што крокі робяцца. Я ня ўпэўнены, што мяч на амэрыканскім баку. Мне здаецца, што беларускі бок зацікаўлены ў пазытыўным разьвіцьці падзеяў.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG