Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Асанжу дапамглі вядомыя у сьвеце людзі


Брытанскі суд вызваліў пад заклад заснавальніка інтэрнэт-рэсурсу WikiLeaks Джуліяна Асанжа.

Суму ў памеры 200 000 фунтаў для заклада ахвяравалі шэраг знакамітых у сьвеце асобаў, як паведаміў Джэфры Робэртсан, адвакат Асанжа, вядомы вядзеньнем справаў у сфэры правоў чалавека.

39-гадовы Асанж правёў тыдзень у турме пасьля затрыманьня ў Лёндане.

Экстрадыцыі Асанжа патрабуе Швэцыя, дзе яго вінавацяць ва ўчыненьні злачынстваў сэксуальнага характару. Асанж называе абвінавачваньні часткай кампаніяй дзеля ягонай дыскрэдытацыі у сувязі з публікацыяй на сайце WikiLeaks амэрыканскіх сакрэтных дакумэнтаў.

Заснавальнік WikiLeaks вызвалены да 11 студзеня, пасьля разгляд яго справы будзе працягвацца.

Прадстаўнік швэдзкага суда заявіла, што магчыма будзе абскарджваць сёняшняе рашэньне суду аб вызваленьні Асанжа.
XS
SM
MD
LG