Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гей-актывіст выставіў грашовыя прэтэнзіі адміністрацыі прэзыдэнта


Сяргей Андросенка
Сяргей Андросенка
Сяргей Андросенка, вядомы ў Беларусі гей-актывіст і арганізатар гей-парадаў, падаў у суд Ленінскага раёну Менску на адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі.

Ён просіць спагнаць з адміністрацыі на ягоную карысьць 10 мільёнаў рублёў — за тое, што ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 60, які тычыцца інтэрнэту, абмяжоўвае, як лічыць Андросенка, ягоныя правы на асабістае жыцьцё і пагражае бясьпецы яго прыватнага ліставаньня.

Суд Ленінскага раёну ўжо адмовіў актывісту ў завядзеньні справы паводле ягонай скаргі, спаслаўшыся на тое, што ўказы Аляксандра Лукашэнкі «непадведамасныя» суду. Сяргей Андросенка падаў у Менскі гарадзкі суд прыватную скаргу на гэтае рашэньне і чакае яе разгляду 20 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG