Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шлях Вазьняка: з гаража — у міліцыю


Сяргей Вазьняк

Сяргей Вазьняк

Сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Сяргей Вазьняк, якога затрымалі сёньня ў сярэдзіне дня, адпушчаны з Партызанскага раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў.

Стала вядома, што Сяргея Вазьняка затрымалі людзі ў цывільным у той час, калі ён прыехаў на тэрыторыю гаражнага каапэратыву ў Менску.

Па тэлефоне спадар Вазьняк пасьпеў сказаць карэспандэнту Радыё Свабода, што знаходзіцца на «апытаньні ў афіцэра міліцыі». Ніякіх абвінавачаньняў пры гэтым яму не выстаўлялася.

Празь некаторы час спадара Вазьняка адпусьцілі без складаньня пратаколу. Як распавёў ён газэце «Наша Ніва», сапраўднай мэтай паездкі на вуліцу Радыяльную была друкаваная прадукцыя, якую добразычліўцы прапанавалі для кампаніі «Гавары праўду!»:

«Мы прыехалі туды, зайшлі ў гараж, але нават не пасьпелі распакаваць пакункі. Адразу ж зьявіліся людзі ў цывільным, пачалі апранаць кайданкі на прысутных. Калі я паказаў пасьведчаньне сябра ініцыятыўнай групы, то стаўленьне зьмянілася. Мне прапанавалі паехаць у РУУС, каб даць тлумачэньні», — распавёў спадар Вазьняк. Паколькі ні гараж, ні друкаваная прадукцыя яму не належалі, то яго адпусьцілі.

«Я думаю, што гэта альбо сплянаваная падстава, альбо проста людзі хацелі нам рэальна дапамагчы, але спэцслужбы за імі прасачылі».

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG