Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд вызваліў Асанжа да 11 студзеня


Вэстмінстэрскі магістрацкі суд пастанавіў вызваліць пад заклад заснавальніка інтэрнэт-рэсурсу WikiLeaks Джуліяна Асанжа.

У судзе сёньня праходзілі слуханьні аб экстрадыцыі 39-гадовага аўстралійца ў Швэцыю, дзе яго вінавацяць ва ўчыненьні злачынстваў сэксуальнага характару. Асанж адкідае ўсе абвінавачаньні, называючы іх палітычна матываванымі.

Засанавальніка WikiLeaks выпусьцілі да 11 студзеня, калі разгляд яго справы будзе працягнуты.

Адвакат Асанжа Марк Стывэнс у інтэрвію тэлекампаніі “Аль-Джазіра” напярэдадні заявіў, што, паводле ягоных зьвестак, Злучаныя Штаты рыхтуюць запыт аб экстрадыцыі Асанжа – у сувязі з публікацыяй сайтам WikiLeaks сакрэтных дакумэнтаў амэрыканскага Дзярждэпартамэнту.
XS
SM
MD
LG