Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква: акцыя за Хадаркоўскага


У Маскве на Пушкінскім пляцы праходзіць акцыя ў падтрымку былых суўладальнікаў канцэрну ЮКОС Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева.

На акцыі, арганізаванай моладзевым крылом руху “Салідарнасьць”, запальваюць сьвечкі. Іх 2605 – менавіта столькі дзён Хадаркоўскі правёў у зьняволеньні.

У сераду маюць абвясьціць прысуд у другой крымінальнай справе супраць Хадаркоўскага і Лебедзева – абодвух вінавацяць у крадзяжы нафты і легалізацыі незаконных даходаў.
XS
SM
MD
LG