Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Босьнія, Альбанія – у Шэнген бязь візаў


Грамадзяне Босьніі і Альбаніі атрымаюць зь серады права бязьвізавага ўезду ў краіны Шэнгенскай зоны. У Сараеве сёньня прайшла спэцыяльная цырымонія з гэтай нагоды.

Рашэньне адмяніць візы для грамадзянаў Босьніі і Альбаніі было прынятае на нарадзе міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу ў лістападзе, аднак дата набыцьця ім моцы дасюль не называлася.

У Шэнгенскую зону, унутры якой няма памежнага кантролю, уваходзяць 25 эўрапейскіх краінаў.
XS
SM
MD
LG