Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Днямі шэраг выданьняў абнародавалі дадзеныя перадвыбарчага апытаньня, праведзенага ў Беларусі ў сьнежні расейскай сацыялягічнай службай SOCIUM.

Гэты цэнтар створаны ў 2000 годзе, праводзіў дасьледаваньні ў Армэніі, у Расеі, ва Ўкраіне (пераважна ў Крыме) http://www.socium.info/projects.html

Дырэктар цэнтру – Арцём Геваркян. Апошнім часам на матэрыялы SOCIUM’у часта спасылаецца расейскае агенцтва Regnum, якое мае неадназначную рэпутацыю.

Наколькі аўтарытэтным у Расеі дасьледным цэнтрам зьяўляецца SOCIUM – з такім пытаньнем мы зьвярнуліся да Льва Гудкова, дырэктара вядучай расейскай сацыялягічнай установы Левада-Цэнтар.

Спадар Гудкоў адказаў, што нічога ня чуў пра гэты цэнтар. На думку дырэктара Левада-Цэнтру, тое, што дадзеныя SOCIUM’у публікуе Regnum, “хутчэй выклікае насьцярожанасьць, чым інтарэс”.

Спадар Гудкоў падкрэсьліў, што ў адной Маскве такіх дасьледных цэнтраў – дзясяткі, і “большая частка зь іх выклікае ў мяне сумневы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG