Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: ісламісты пакідаюць урад


У Пакістане асноўная ісламісцкая партыя аб’явіла сёньня аб выхадзе з кіроўчай кааліцыі.

Фазль-ур-Рэхман, лідэр партыі “Джаміят Улема-э-Іслам”, выказаў тым самым пратэст супраць звальненьня сябра гэтай партыі з пасады міністра ў пытаньнях рэлігіяў. Паводле Рэхмана, два іншыя міністры ад яго партыі цяпер таксама пакінуць кабінэт.

Прычынаю звальненьня міністра Хаміда Саіда Казьмі стала яго публічная сутычка з калегам з кабінэту – у сувязі зь нядаўнім карупцыйным скандалам.

На думку аглядальнікаў, сыход ісламістаў можа паставіць пад сумненьне стабільнасьць пакістанскага ўраду.
XS
SM
MD
LG