Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскаму пагражае другі турэмны тэрмін


Хадаркоўскі і Лебедзеў
Хадаркоўскі і Лебедзеў
Заўтра ў Маскве пачнецца чытаньне прысуду ў другой справе супраць уласьнікаў колішняй нафтавай кампаніі ЮКОС, Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева.

Хадаркоўскі і Лебедзеў ужо адбываюць пакараньне за эканамічныя злачынствы – няўплату падаткаў і махлярства – восем і дзевяць гадоў турмы адпаведна, якія яны атрымалі у 2005 годзе. Абодва былі арыштаваныя ў 2003.

У 2009 годзе супраць іх была ўзбуджаная новая справа за крадзеж і адмываньне грошай. Хадаркоўскаму і Лебедзеву пагражае па шэсьць гадоў зьняволеньня.

Грамадзкасьць і праваабаронцы лічаць судовы перасьлед былых уладальнікаў кампаніі ЮКОС палітычна матываваным.

Са зваротам да прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева закончыць перасьлед Хадаркоўскага і Лебедзева ды знайсьці вінаватых у ранейшых гучных справах у Расеі (між іншым, датычных да сьмерцяў Сяргея Магніцкага, Ганны Паліткоўскай, Натальлі Эстэміравай) выступіла сёньня ў заходняй прэсе група эўрапейскіх і амэрыканскіх колішніх і цяперашніх палітыкаў ды грамадзкіх дзеячоў. Пад зваротам паставілі свае прозьвішчы, сярод іншых, былыя міністры замежных справаў Вялікабрытаніі Малькальм Рыфкінд і Дэйвід Мілібэнд ды былыя міністры замежных справаў Францыі Бэрнар Кушнэр і Юбэр Вэдрын.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG