Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураду Бэрлюсконі выказалі давер


Дэпутаты ніжняй палаты італьянскага парлямэнту выказалі давер ураду Сыльвіё Бэрлюсконі. Кабінэт Бэрлюсконі падтрымалі 314 дэпутатаў, супраць выказаліся 311.

Раней ураду ўдалося заручыцца падтрымкаю бальшыні чальцоў верхняй палаты – сэнату.

Галасаваньне аб даверы кабінэту ініцыявала левацэнтрысцкая апазыцыя і частка правых дэпутатаў, што пакінулі ачольваную Бэрлюсконі кааліцыю.

Апошнім часам папулярнасьць прэм’ера і ўраду Італіі прыкметна зьнізілася – у сувязі з шэрагам скандалаў, зьвязаных як з палітыкаю, так і з асабістым жыцьцём Бэрлюсконі.
XS
SM
MD
LG