Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: першы чарнаскуры дэпутат


У Польшчы прывялі да прысягі першага ў гісторыі краіны чарнаскурага дэпутата парлямэнту.

40-гадовы Джон Годсан, народжаны ў Нігерыі, будучы пратэстанцкім пастарам, пераехаў у Польшчу ў 1993 годзе і празь сем гадоў атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Раней Годсан быў чальцом мясцовага самакіраваньня ў Лодзі.

Супольнасьць імігрантаў з Афрыкі ў Польшчы зусім невялікая: у краіне з 38-мільённым жыхарствам іх толькі 4 тысячы.
XS
SM
MD
LG