Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатары падтрымалі ўрад Бэрлюсконі


Сэнат – верхняя палата італьянскага парлямэнту – прагаласаваў супраць вынясеньня вотуму недаверу ўраду на чале з Сыльвіё Бэрлюсконі. За захаваньне дзейнага кабінэту міністраў прагаласавалі 162 сэнатары, супраць – 135.

Пазьней сёньня пройдзе галасаваньне і ў палаце дэпутатаў, дзе прыхільнікі Бэрлюсконі ня маюць большасьці. Нядаўна адзін з найбліжэйшых саюзьнікаў Бэрлюсконі ў правацэнтрысцкай кааліцыі Джанфранка Фіні заявіў пра разрыў з прэм’ерам, што й прычынілася да галасаваньня аб вотуме недаверу.
XS
SM
MD
LG