Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэханізм пералічэньня мыта ў расейкі бюджэт гатовы да запуску


Зацьверджаны мэханізм пералічэньня ў расейскі бюджэт вывазнога мыта на беларускія нафтапрадукты.

Пра гэта паведаміў сайт rusenergy.com.

Паводле Міністэрства фінансаў Беларусі, на мінулым тыдні Беларусь і Расея падпісалі міжурадавае пагадненьне аб парадку выплаты і залічэньня вывазнога мыта пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюзу сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты.

У адпаведнасьці з пагадненьнем дэклярацыі на вываз нафтапрадуктаў з тэрыторыі Беларусі за межы Мытнага саюзу ў экспартэраў будзе прымаць беларускі Мытны камітэт. Дэклярант пасьля падачы дэклярацыі будзе пералічваць вывазное мыта ў далярах на адмысловы пазабюджэтны рахунак Мінфіну Беларусі па ўліку сум вывазнога мыта ў Нацбанку Беларусі. З гэтага рахунку сродкі будуць штодня пералічвацца на аналягічны рахунак Мінфіну Расеі ў Цэнтрабанку Расеі і паступаць у бюджэт Расеі пасьля канвэртаваньня.

Гэтым рахункам ніхто ня будзе распараджацца, у яго адно прызначэньне — пералічваць сродкі толькі ў расейскі бюджэт.

Пагадненьне ўступіць у сілу пасьля ратыфікацыі Менскам пакета з 17 пагадненьняў па стварэньні адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстану.

Расея скасуе для Беларусі экспартнае мыта на нафту ўзамен на тое, што Беларусь будзе пералічваць Расеі экспартнае мыта на беларускія нафтапрадукты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG