Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: ваеўнікі забілі двух салдатаў


На паўночным захадзе Пакістану паблізу мяжы з Аўганістанам у сутыкненьні з ваеўнікамі забітыя два салдаты, а шэсьць вайскоўцаў параненыя.

Напад талібаў здарыўся ў раёне Махманд, дзе армейскія і праўрадавыя сілы вядуць змаганьне з аддзеламі талібаў, якія, як паведамляецца, зьвязаныя з “Аль-Каідаю”. 6 сьнежня ў гэтым раёне пры нападзе сьмяротнікаў на групу мясцовых старэйшынаў былі забітыя 43 чалавекі.
XS
SM
MD
LG