Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

FT: ліст у падтрымку Хадаркоўскага


Брытанская газэта “Financial Times” апублікавала адкрыты ліст групы заходніх палітычных і грамадзкіх дзеячоў, у якім зьмяшчаецца заклік да прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева “спыніць перасьлед” Міхаіла Хадаркоўскага.

Паведамляецца, што ініцыятарамі ліста сталі два былыя міністры замежных справаў вялікай Брытаніі Малкалм Рыфкінд і Дэйвід Мілібэнд, а таксама былы кіраўнік МЗС Францыі Бэрнар Кушнэр. Сярод падпісантаў ліста таксама філёзаф Андрэ Глюксман, кінарэжысэр Тэры Гіліям, актор Рычард Шыф.

У звароце, у прыватнасьці, гаворыцца, што шматгадовы судовы перасьлед бізнэсоўцаў Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева выклікаў сумневы ў справядлівасьці расейскай судовай сыстэмы.
XS
SM
MD
LG