Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч заклікае аўтааматараў аб'яжджаць плошчу 19 сьнежня


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч заклікаў аўтааматараў не карыстацца асабістым транспартам увечары 19 сьнежня ў цэнтры Менску або выключыць са сваіх маршрутаў раён Кастрычніцкай плошчы.

Пра гэта ён заявіў 14 сьнежня на дэбатах кандыдатаў у прэзыдэнты ў онлайн-тэлеэфіры на партале tut.by.

"Улады вельмі часта выкарыстоўваюць вас як барыкаду. Яны спыняюць рух, машына да машыны, праспэкт Незалежнасьці заняты. Калі ласка, 19 сьнежня ў раёне 20 гадзіны ня езьдзіце на аўтамабілях у раёне Кастрычніцкай плошчы і наагул на гэтым участку праспэкта. Можаце ператварыцца ў гэтую барыкаду і будзеце стаяць у заторы некалькі гадзін, чакаць, калі вас выпусьцяць", — сказаў Статкевіч.

Пры гэтым усе кандыдаты ў прэзыдэнты, якія бралі ўдзел у дэбатах — Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч і Яраслаў Раманчук — заклікалі беларускіх грамадзянаў прыходзіць на Кастрычніцкую плошчу 19 сьнежня а 20 гадзіне. Яны падкрэсьлівалі, што фармат акцыі будзе выключна мірны.

"Усё вырашыцца не 20-га сьнежня, не 21-га і ня ў іншы дзень, а менавіта 19-га сьнежня", — заявіў Статкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG