Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама: “Голбрук быў гігантам амэрыканскай замежнай палітыкі”


“Рычард Голбрук быў сапраўдным гігантам амэрыканскай замежнай палітыкі. Ён амаль 50 гадоў служыў краіне, і яго дыпляматычная дзейнасьць зрабіла Амэрыку больш моцнай, бясьпечнай і больш паважанай”, – заявіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сувязі зь сьмерцю вэтэрана амэрыканскай дыпляматыі Рычарда Голбрука.

Голбрук, які апошнія два гады займаў пасаду спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША ў Аўганістане і Пакістане, сканаў у панядзелак у шпіталі ў Вашынгтоне.

69-гадовы дыплямат знаходзіўся ў крытычным стане пасьля таго, як яму ў суботу зрабілі апэрацыю ў сувязі з разрывам аорты. Голбрук адчуў сябе кепска ў пятніцу, знаходзячыся на сваім працоўным месцы ў Дзярждэпартамэнце ЗША ў Вашынгтоне, і ў той самы дзень быў шпіталізаваны.

Рычард Голбрук у 1995 годзе адыграў важную ролю ў падпісаньні Дэйтанскіх пагадненьняў, што паклалі канец вайне ў Босьніі. Ён быў таксама амбасадарам ЗША ў ААН і Нямеччыне і двойчы займаў пасаду памочніка дзяржсакратара.
XS
SM
MD
LG