Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка сустрэнецца з амэрыканскімі аналітыкамі


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

14 сьнежня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з прадстаўнікамі вядучых аналітычных цэнтраў ЗША, якія знаходзяцца зь візытам у Беларусі.

У склад амэрыканскай дэлегацыі ўваходзяць кіраўнікі праграмаў, прафэсары і вядучыя супрацоўнікі Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў, дасьледчай службы Кангрэсу ЗША, фонду Карнэгі за міжнародны мір, фонду "Heritage", фонду "Ініцыятыва па скарачэньні ядзернай пагрозы", Інстытуту новых дэмакратый, Рэдфардзкага ўнівэрсытэту.

Заплянаваныя таксама сустрэчы ў Нацыянальным сходзе, з кіраўніцтвам зьнешнепалітычнага і абароннага ведамстваў, беларускімі палітолягамі і журналістамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG