Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага пад эгідай міжнароднага цэнтру сацыялягічных і маркетынгавых дасьледаваньняў SOCIUM з 1 па 10 сьнежня 2010 году, Аляксандар Лукашэнка ня зможа перамагчы ў першым туры.



На пытаньне, за каго з кандыдатаў у прэзыдэнты (у сьпіс было ўнесена восем кандыдатаў) вы гатовыя прагаласаваць:Камэнтуючы вынікі апытаньня для ІА REGNUM, кіраўнік Міжнароднага цэнтру сацыялягічных і маркетынгавых дасьледаваньняў SOCIUM, кандыдат сацыялягічных навук, аўтар сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных у апошнія гады на Ўкраіне, у Грузіі і Казахстане Арцём Геваркян адзначыў, што ў суме агульны рэйтынг трох найбольш папулярных альтэрнатыўных кандыдатаў — Уладзімера Някляева, Андрэя Саньнікава і Яраслава Раманчука — дае 34,5%. Супастаўленьне гэтай лічбы з рэйтынгам дзейнага кіраўніка дзяржавы (35,2%) кажа пра тое, што супрацьстаяньне працягваецца і Аляксандар Лукашэнка ня змог за тры тыдні агітацыйнай кампаніі сур'ёзна нарасьціць свой адрыў ад аб'яднанага рэйтынгу канкурэнтаў, нават нягледзячы на правядзеньне чацьвёртага Ўсебеларускага народнага сходу. Усё гэта кажа пра тое, што Аляксандар Лукашэнка ў першым туры перамагае сваіх апанэнтаў, але, нягледзячы на ўсе намаганьні, не набірае неабходнага 51% галасоў, каб выйграць выбары ў першым туры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG