Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Косаве дзьве партыі цьвердзяць аб перамозе на выбарах


У Косаве сёньня дзьве партыі абвясьцілі аб сваёй перамозе на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі у нядзелю. Гэта першыя выбары пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Косава ад Сэрбіі ў лютым 2008 г.

Паводле аднаго з экзыт-полаў, Дэмакратычная партыя, якую ўзначальвае прэм’ер-міністар Косава Хашым Тачы, апярэджвае свайго галоўнага суперніка – Дэмакратычную лігу Косава, якую ачольвае мэр Прышціны Іса Мустафа. Але партыя Тачы не мае настолькі вялікай перавагі ў галасах, якая б дазволіла пазьбегнуць неабходнасьці перамоваў аб кааліцыі. Дэмакратычная ліга заявіла аб сваёй перамозе, спасылаючыся на вынікі іншага апытаньня.

Тым часам паведамляецца аб парушэньнях у часе галасаваньня ў нядзелю.

Першыя афіцыйныя вынікі галасаваньня будуць вядомыя сёньня ўначы.
XS
SM
MD
LG