Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЕЖНА...


...і марозна. Тэмпэратура: -8 – -4 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


БАЖ прэзэнтуе свой маніторынг выбарчай кампаніі ў Беларусі. Пачатак а 11.00.

У галерэі сучаснага мастацтва "Ў нескладовае" (Менск, пр. Незалежнасьці 37а), адбудзецца прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму "Сыс пра Сыса". Пачатак а 18 гадзіне.

У кінатэатры "Масква" VIP прэм’ера галоўнай навагодняй камэдыі 2010 – "Ёлкі". Пачатак а 19.00.

ТАКСАМА ЗАЎТРА:


Пачынаецца датэрміновае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Страсбуры працягваецца сэсія Эўрапарлямэнту.

У Брусэлі канфэрэнцыя, прысьвечаная беднасьці на Заходніх Балканах.

У Баку перамовы аб асацыяцыі Азэрбайджану з Эўразьвязам.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1586 упершыню ў Беларусі і ва Ўсходняй Эўропе было зроблена паталягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка. Спрабуючы вызначыць прычыну сьмерці караля Стэфана Баторыя, лекары доўга не маглі прыйсьці да згоды. Таму і было вырашана зрабіць паталягаанатамічнае дасьледаваньне, якое ажыцьцявілі ў каралеўскім замку ў Горадні.

У 1799 памёр Джордж Вашынгтон (нар. 1732), першы прэзыдэнт ЗША.

У 1989 ва ўзросьце 68 гадоў памёр акадэмік Андрэй Сахараў, адзін з самых вядомых савецкіх дысыдэнтаў.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень малпы.

МІНУС 365:


Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў дзяржаўныя СМІ.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Заводзьце знаёмства з добрапрыстойнымі людзьмі, калі паважаеце сваю рэпутацыю. Лепш заставацца аднаму, чым вадзіць дрэнную кампанію", – Джордж Вашынгтон.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG