Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: маці і дачка загінулі каля свайго дома


Як найменей 6 чалавек загінулі сёньня ў Іраку у розных месцах краіны.

Чацьвёра загінулі і 17 чалавек параненыя у выніку нападу сьмяротніка, скіраванага супраць шыітаў у Баакубе. На паўночным усходзе ад Багдаду.

У іншым выпадку, на поўдні ад Багдаду загінулі маці і дачка, сямейнікі вайскоўца, які служыць ураду, – бомба была падкладзеная каля іх дому.

У горадзе Карбала паліцыя арыштавала 55 падазраваных ў плянаваньні нападу супраць шыіцкіх паломнікаў, якія зьбіраюцца на гадавое рэлігійнае сьвята Ашура. Да канца гэтага тыдню, як чакаецца, колькасьць паломнікаў у Карбале дасягне мільёна чалавек.
XS
SM
MD
LG