Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскіх студэнтаў агітавалі супраць датэрміновага галасаваньня


Берасьцейскія прыхільнікі кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева арганізавалі пікеты каля ўваходаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы абласнога цэнтру: Берасьцейскі пэдагагічны ўнівэрсытэт і Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт, у якіх навучаюцца некалькі тысяч студэнтаў.

Паводле прадстаўніка штабу Някляева Ігара Маслоўскага, пікетоўцы тлумачылі студэнтам, чаму лепш ня ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні, і агітавалі за свайго кандыдата — Уладзімера Някляева.

«Затрыманьняў падчас пікетаваньня не было», — паведаміў Ігар Маслоўскі БелаПАН.
XS
SM
MD
LG