Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожную гадзіну ў Расеі памірае жанчына ад гвалту ў сям'і


Расейская няўрадавая арганізацыя апублікавала сёньня дадзеныя аб хатнім гвалце у краіне: кожныя 63 хвіліны ў Расеі памірае адна жанчына з прычыны хатняга гвалту.

Расейскі нацыянальны цэнтр па прадухіленьні гвалту супраць жанчын “Анна” паведамляе ў справаздачы (http://www.ikd.ru/node/13184), што гвалт у сем’ях прыводзіць да сьмерці як найменей 14 000 жанчын штогод.

Больш як 650 000 жанчын церпяць ад гвалту у сваіх сем’ях кожны год: руку на іх падымаюць сужэнцы, бацькі і браты.

Як паведаміла Марына Пісклакова з арганізацыі АННА агенцтву AFP, гэтыя паказьнікі адносна гвалту супраць жанчын штогод у Расеі застаюцца прыкладна на аднолькавым узроўні ад 1995 году. Паводле Пісклаковай, гвалт супраць жанчын у Расеі можна патлумачыць традыцыямі “патрыярхальнага грамадзтва, у якім жанчына звыкла мірыцца з гвалтам супраць яе”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG