Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Косаве перамагла Дэмакратычная партыя


Прэм’ер-міністар Косава Хашым Тачы абвясьціў пра перамогу Дэмакратычнай партыі, якую ён узначальвае, на парлямэнцкіх выбарах, што адбыліся ў нядзелю.

Паводле папярэдніх дадзеных, партыя Тачы значна апярэдзіла свайго галоўнага суперніка – Дэмакратычную лігу Косава, якую ўзначальвае мэр Прышціны Іса Мустафа.

Сам Іса Мустафа наступным чынам пракамэнтаваў заяву прэм’ера:

“Значэньне будуць мець канчатковыя вынікі. Для нас будуць мець значэньне вынікі, абвешчаныя цэнтральнай выбарчай камісіяй, і няма патрэбы ў вулічных сьвяткаваньнях на вуліцах Прышціны, якія маглі б паўплываць на падлік галасоў. Трэба захоўваць спакой і належным чынам працягваць працу”.

Паводле выбарчай камісіі, яўка выбаршчыкаў склада 48 адсоткаў.

Цяперашнія выбары – першыя пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Косава ад Сэрбіі ў лютым 2008 г. Сэрбская меншасьць Косава пераважна байкатавала галасаваньне.
XS
SM
MD
LG