Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканскі аналітык: Беларусь павінна хутчэй інтэгравацца ў Эўропу


Беларусь магла б хутчэй інтэгравацца ў Эўропу, што прынесла б ёй значныя выгады, заявіў старшы навуковы супрацоўнік Праграмы Эўропы Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў (ЗША) Януш Бугайскі.

"Беларусь — частка Эўропы, і чым хутчэй Беларусь будзе інтэгравацца ў Эўропу, тым будзе лепш", — сказаў Бугайскі на сустрэчы зь беларускімі парлямэнтарамі ў Менску.

"Мы знаходзімся ў Менску зь неафіцыйным візытам, каб азнаёміцца з сытуацыяй у краіне… Мы хочам даведацца больш пра вашую краіну, якія ў вашай краіны прыярытэты", — дадаў Бугайскі.

На пачатку сустрэчы прадстаўнікі аналітычных цэнтраў ЗША заявілі, што іх цікавяць пытаньні, зьвязаныя з выбарнай тэматыкай, нацыянальнай бясьпекай, стасункі Беларусі з Расеяй, краінамі СНД, астатнім сьветам.

Прадстаўнікі амэрыканскага боку таксама зьбіраюцца абмеркаваць пытаньні энэргетычнай бясьпекі і зьніжэньня глябальнай пагрозы, зьвязанай з распаўсюдам зброі масавага зьнішчэньня, перадае Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG