Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія: Бэрлюсконі выступіць у парлямэнце напярэдадні вотуму аб даверы


Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі выступіць сёньня ў парлямэнце напярэдадні галасаваньні аб даверы да ўраду. Адмоўны для прэм'ера вынік галасаваньня змусіць яго сысьці ў адстаўку.

Апанэнты прэм'ера закідаюць яму адсутнасьць акрэсьленай лініі ў палітыцы і ў пастаянных скандалах у асабістым жыцьці.

У нядзелю Бэрлюсконі заявіў, што ўпэўнены ў сваёй перамозе.
XS
SM
MD
LG