Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве выбарцы сёньня не праявілі актыўнасьці


У Косаве завяршылася галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах. Гэта першыя выбары ад часу абвяшчэньня незалежнасьці ад Сэрбіі амаль тры гады назад.

Галасаваньне прайшло без значных інцэндэнтаў, але актыўнасьць выбарцаў была невысокай – каля 35%.
Права голасу ў Косаве маюць 1 мільён 600 грамадзян.

Паводле экзыт-полаў, кіроўная Дэмакратычная партыя прэм'ера Хашыма Тачы (31 % галасоў) апярэджвае свайго асноўнага суперніка -- Дэмакратычную лігу Косава (25 % галасоў), на чале якой стаіць мэр Прыштыны Іса Мустафа.

Абедзьве партыі выступаюць за далучэньне Косава да ЭЗ і НАТО, працяг прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў і мірны дыялёг з Сэрбіяй.


XS
SM
MD
LG