Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НА ДВАРЭ


Сьнежна і марозна, месцамі галалёд – клясычная зіма.

НАПЯРЭДАДНІ


У Беларусь прыедзе каля 400 кароткатэрміновых назіральнікаў за прэзыдэнцкімі выбарамі ад АБСЭ. На выбарчыя ўчасткі паступяць бюлетэні (за дзень да пачатку датэрміновага галасаваньня), міліцыя і ўнутраныя войскі пяройдуць на ўзмоцнены рэжым нясеньня службы.

У Брусэлі зьбяруцца міністры замежных справаў краін, якія ўваходзяць у ініцыятыву Эўразьвязу “Ўсходняе партнэрства”, бярэ ўдзел і беларуская дэлегацыя.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА


У Каталёніі, аўтаномным рэгіёне Гішпаніі, пройдзе рэфэрэндум аб магчымым абвяшчэньні незалежнасьці.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1620 – Ворша атрымала герб – у блакітным полі залаты паўмесяц са срэбраным крыжам.

1919 – старшынём Рады БНР стаў Пётра Крачэўскі.

1981 –генэрал Войцех Ярузэльскі ў спробе спыніць масавы рух “Салідарнасьці” абвясьціў у Польшчы ваеннае становішча.

2002 – абвешчана пра пашырэньне Эўразьвязу. Сярод іншых краінаў да супольнасьці далучаюцца суседкі Беларусі – Літва і Польшча.

2003 – у схованцы непадалёк ірацкага Тыкрыту знайшлі і захапілі былога ірацкага дыктатара Садама Хусэйна.

ЁСЬЦЬ НАГОДА


У народным календары – Андрэй. Як адзначае этнограф Уладзімер Васілевіч, дзень сьвятога Андрэя асабліва славіўся варажбою дзяўчат: “Сьвяты Андрэю, я каноплі сею, дай мне знаць, з кім буду рваць”. Каб жаданьні збываліся, дзяўчаты цэлы дзень пасьцілі і пазьбягалі размоваў. Станоўчы або адмоўны вынік гэтай варажбы можна было пабачыць толькі вясною.

МІНУС 365


Год таму на сайце “Свабоды”: “Саюзнай дзяржавы няма”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ


“У цяжкі час бывае наш выбар просты...” (зь перадсьмяротнага верша Садама Хусэйна).
XS
SM
MD
LG