Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мітынгоўцы у Пецярбурзе нагадалі пра Хадаркоўскага


У Пецярбурзе прайшоў мітынг у абарону Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебядзева.

У акцыі з нагоды Дня Канстытуцыі ў Расеі ўзялі удзел каля тысячы чалавек, як паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода з Пецярбургу. Выступоўцы адзначалі, што падтрымка Хадаркоўскага і Лебядзева цесна злучаная з праблемай канстытуцыйных правоў грамадзян.

15 сьнежня суд у Маскве агалосіць прысуд па другой крымінальнай справе былых саўладальнікаў ЮКОСа. Падсудныя і адвакаты лічаць справу палітычна матываванай.
XS
SM
MD
LG