Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан абяцае берагчы газаправод


Аўганскія улады сёньня заявілі, што накіруюць тысячы вайскоўцаў для аховы буйнага транснацыянальнага газапроваду, які праходзіць праз найбольш небясьпечныя раёны краіны.

Міністар шахтаў і прамысловасьці Вахідула Шахрані сказаў у часе прэсавай канфэрэнцыі ў Кабуле, што 5-7 тысяч вайскоўцаў сілаў бясьпекі будуць ахоўваць газаправод.

Дзень таму Туркменістан падпісаў дамовы з Аўганістанам, Індыяй і Пакістанам у часе саміту у Ашхабадзе адносна амбіцыйнага праекту. Праект пабудовы 1700-кілямэтровага трубапроваду быў у падвешаным стане з-за дзеяньняў талібаў у Аўганістане.
XS
SM
MD
LG