Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Ізраілю патануў карабель


Малдаўскі грузавы карабель патануў у штармавое надвор’е каля ізраільскіх берагоў. Экіпаж з 11 украінскіх маракоў выратаваўся.

Як паведаміў пардстаўнік ізраільскай партовай і карабельнай службы Ігал Маор, людзі скарысталіся выратавальнымі камізэлькамі. Іх падабраў тайваньскі гандлёвы карабель.

Малдаўскае судна “Адрыятык” перавозіла 3 тысячы тонаў жалезу. Карабель перадаў сыгнал бедства, калі знаходзіўся у 16 кілямэтрах ад ізраільскага порту Ашдод.
XS
SM
MD
LG