Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране пакаралі турмою рэфарміста


Вядомы іранскі журналіст рэфармісцкіх поглядаў паведаміў, што яго асудзілі на 16 месяцаў турмы – за “зьнявагу” прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэжада і “падрыў ісламскага рэжыму”.

Як інфармуе агенцтва “Франс-Прэс”, Машалях Шамсальваэзін патлумачыў, што яго пакаралі зьняволеньнем на год за інтэрвію замежнаму тэлебачаньню. Яшчэ чатыры месяцы турмы яму далі за тое, што ў інтэрвію тэлеканалу “Аль-Арабія” ён назваў Ахмадзінэжада чалавекам, “які цярпіць ад маніі велічы”.

На працягу 20 дзён журналіст можа абскардзіць пастанову суду.

Шамсальваэзін ачольвае Асацыяцыю журналістаў Ірану. Ён быў рэдактарам некалькіх рэфармісцкіх газэт, зачыненых уладамі ў пэрыяд з 1998 да 2000 году.
XS
SM
MD
LG