Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прымушаюць галасаваць датэрмінова – інфармуй праваабаронцаў

  • БелаПАН

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пачала збор фота- і відэаматэрыялаў пра факты прымусу выбарнікаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні.

Актывісты кампаніі зьвярнуліся да грамадзянаў з заклікам дасылаць такія матэрыялы ім.

"Калі вы сталі ахвярамі ці сьведкамі прымусу з боку адміністрацый арганізацый (прадпрыемстваў, навучальных устаноў, адміністрацыі інтэрнатаў), дзяржаўных органаў або службовых асоб і здолелі зьняць гэтыя факты на відэа, дасылайце гэтыя матэрыялы на адрас электроннай пошты: 2010prymus@gmail.com", – гаворыцца ў звароце.

Праваабаронцы таксама прапануюць дасылаць "фотаінфармацыю, якая сьведчыць аб прымусовым характары датэрміновага галасаваньня (графікі галасаваньня, патрабаваньні аб інфармаваньні адміністрацыі арганізацый аб вашым удзеле ў датэрміновым галасаваньні і іншае)".

Усе атрыманыя фота- і відэаматэрыялы будуць выстаўляцца на сайце. Ананімнасьць гарантуецца.

Актывісты кампаніі падкрэсьліваюць, што ў адпаведнасьці з выбарчым заканадаўствам ўдзел у выбарах носіць добраахвотны характар і ніхто ня мае права прымушаць грамадзянаў да ўдзелу або няўдзелу ў выбарах; прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні зьяўляецца грубым парушэннем дзейнага заканадаўства і цягне за сабой устаноўленую законам адказнасць для асоб, якія ажыцьцяўляюць такі прымус.

"Усе такія факты павінны стаць публічнымі. Пра гэтыя факты павінна ведаць уся беларуская грамадзкасць, міжнародныя назіральнікі, а дзяржаўныя органы павінны даць гэтым фактам адпаведную прававую ацэнку", – падкрэсьлівае кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG