Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя: выбухі лічаць спробаю тэракту


Швэдзкі ўрад назваў сэрыю выбухаў у Стакгольме спробаю тэрарыстычнага акту, які мог мець катастрафічныя наступствы. Служба бясьпекі краіны вядзе расьсьледаваньне справы.

У суботу ўвечары ў гандлёвым раёне ў цэнтры Стакгольму пры выбуху аўтамабіля былі параненыя два чалавекі. Неўзабаве пасьля гэтага паблізу здарыўся яшчэ адзін выбух, пры якім загінуў невядомы мужчына. Мяркуецца, што гэта быў сьмяротнік – на яго целе знайшлі выбухоўку.

За колькі хвілін да здарэньня швэдзкае агенцтва навінаў TT і службы бясьпекі атрымалі электроннае паведамленьне з пагрозамі нападу за, як было сфармулявана, швэдзкую вайсковую прысутнасьць у Аўганістане і карыкатуры Ларса Вілкса на прарока Мухамада.
XS
SM
MD
LG