Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэул правядзе чарговыя вучэньні


Паўднёвая Карэя пачне ў панядзелак чарговыя вайскова-марскія вучэньні, якія будуць доўжыцца да пятніцы. Паведамляецца, што вучэньні ахопяць значную марскую прастору ўсьцяж усяго ўзьбярэжжа краіны.

Тыдзень назад Сэул ужо праводзіў аналягічныя вучэньні. Актыўнасьць флёту, як мяркуюць назіральнікі, выкліканая інцыдэнтам, што здарыўся 23 лістапада. Тады паўночнакарэйская артылерыя абстраляла паўднёвакарэйскі востраў – чатыры чалавекі загінулі, а васямнаццаць былі параненыя.
XS
SM
MD
LG