Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Італія: шматтысячная дэманстрацыя супраць Бэрлюсконі


У Рыме сёньня прайшла шматтысячная акцыя пратэсту, арганізаваная апазыцыйнай Дэмакратычнай партыяй.

Прыхільнікі партыі з розных гарадоў Італіі сабраліся перад базылікай Сьвятога Яна. Выступаючы перад удзельнікамі мітынгу сакратар партыі Луіджы Бэрсані скрытыкаваў дзейнага прэм'ер-міністра краіны Сільвіё Бэрлюсконі.

Дэманстрацыя была арганізаваная напярэдадні вырашальнага для кабінэту Бэрлюсконі вотуму аб недаверы да ўраду ў італьянскім парлямэнце.
XS
SM
MD
LG