Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Галівудзе рыхтуюцца фільмы пра WikiLeaks


У Галівудзе плянуецца выхад чатырох кінафільмаў, прысьвечаных выкрывальніцкаму інтэрнэт-рэсурсу WikiLeaks і яго заснавальніку Джуліяну Асанжу, паведамляе інтэрнэт-партал Wrap.

Паведамляецца, што агульны бюджэт праектаў складае каля 100 мільёнаў даляраў ЗША. На ролю Джуліяна Асанжа, паводле зьвестак парталу, разглядаецца, апрача іншых, Брэд Піт.

Тым часам Джуліян Асанж знаходзіцца ў лёнданскай турме, куды ён быў зьмешчаны на ордэр, выстаўлены ў Швэцыі, паводле абвінавачаньня ў згвалтаваньні.

Выкрывальніцкі партал WikiLeaks працягвае штодзённа публікаваць тысячы дакумэнтаў з сакрэтнага ліставаньня Дзярждэпартамэнту ЗША.
XS
SM
MD
LG