Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Балканскія члены ЭЗ – за хутчэйшае пашырэньне


Афіны і Сафія выступаюць за прыняцьце акрэсьленага графіку далучэньня да ЭЗ усіх заходнебалканскіх краін. Пра гэта заявілі міністры замежных спраў Грэцыі Дзімітрас Друцас і Баўгарыі Нікалай Младэнаў на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі з ачольнікам сэрбскага МЗС Вукам Ерамічам, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Грэцыя зьбіраецца арганізаваць новы саміт па Балканах у часе свайго старшынёўства ў ЭЗ ў 2014 годзе для вызначэньня "акрэсьленай даты ўступленьня ўсіх краінаў Заходніх Балканаў".

Друцас назваў 2018 год у якасьці "рэалістычнай даты" далучэньня да ЭЗ Сэрбіі.
XS
SM
MD
LG