Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За арыштаванага ў Расеі беларускага жаўнера заступіўся камітэт салдацкіх маці


Беларус Аляксандар Трубнікаў быў прызваны на тэрміновую вайсковую службу ваенкаматам Партызанскага раёну Менска ў студзені 2009 году і накіраваны ў вайсковую частку ў Менскім раёне. Але ў траўні 2010 году малады чалавек самавольна пакінуў тэрыторыю часткі і ўцёк.

Праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу, вайскоўца аб’явілі ў вышук. Пазьней высьветлілася, што Трубнікаў зьехаў да сваякоў у Расею.

Беглы салдат быў затрыманы 1 лістапада ў Мурманску. Цяпер беларускі бок чакае ад Генпракуратуры Расеі дазволу на экстрадыцыю Трубнікава. На імя генпракурора Расеі паступіла хадайніцтва аб прыцягненьні яго да крымінальнай адказнасьці за дэзэртырства. Калі віна салдата будзе даказаная, яму пагражае ад 2 да 7 гадоў зьняволеньня.

Аднак нечакана за Трубнікава заступіўся Мурманскі камітэт салдацкіх маці. Прадстаўніца арганізацыі Ірына Пайкачава кажа, што яны неаднаразова наведвалі Трубнікава ў СІЗА. Як высьветлілася, за час службы малады чалавек пасьпеў зьмяніць 4 вайсковыя часткі, дзе сутыкаўся з нестатутнымі адносінамі з боку стараслужачых:

«На наш погляд, яго ўцёкі мелі пад сабой вельмі важкія падставы, і Расея павінна даць Трубнікаву прытулак, а не выдаваць Менску».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG