Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Правы альянс» знайшоў гняздо наркагандляроў


10 актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Правы альянс» правялі акцыю супраць наркотыкаў на Камароўскім рынку Менску. Яны абляпілі адзін з шапікаў плякатамі і ўлёткамі «Тут прадаюцца наркотыкі».

Актывісты сьцьвярджаюць, што цягам апошніх пяці гадоў любы ахвотны можа набыць тут так званыя бубкі — макавае зерне, прапітанае опіюмам.

Адміністрацыя рынку запатрабавала, каб актывісты альянсу спынілі сваю акцыю і разышліся. Але маладыя людзі працягвалі справу, прад’явіўшы кантралёрам пасьведчаньні прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага. Яны зьвярталіся да мінакоў і казалі, што з гэтага шапіку наркотыкі трапляюць, магчыма, і да вашых дзяцей. Пры гэтым удзельнікі акцыі лічаць, што адміністрацыя «камароўкі» спрыяе наркагандлярам, бо таксама мае карысьць з гэтага нелегальнага бізнэсу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG