Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан: разагналі дэманстрацыю мусульманаў


У Баку паліцыя разагнала дэманстрацыю прыхільнікаў нашэньня мусульманскіх хустак у школах. Акцыя адбывалася ля будынку міністэрства адукацыі Азэрбайджану. У ёй бралі ўдзел сотні чалавек, а гэта для Азэрбайджану, як лічаць экспэрты, шмат. Паліцыя паведаміла пра затрыманьне 12 чалавек.

Акцыя за права насіць хіджабы ў школах была праведзена ў адказ на заяву міністра адукацыі. Місір Марданаў нагадаў, што “дзяўчынкі павінны захоўваць правілы”, паводле якіх насіць мусульманскаія хусткі ў школах забаронена.
XS
SM
MD
LG