Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэксыка: забіты лідэр наркакартэлю


У Мэксыцы ў часе спэцапэрацыі забіты лідэр наркакартэлю Назарыа Марэна Гансалес, які меў мянушку “шалёны”, а таксама трое ягоных меркаваных паплечнікаў.

Рэйд з жорсткімі баямі доўжыўся два дні. Загінулі ня меней як пяць паліцыянтаў, а таксама трое выпадковых мясцовых жыхароў. Мэксыканскія ўлады заяўляюць, што сьмерць Марэна ёсьць сур’ёзным ударам па картэлю, які вядомы асаблівай жорсткасьцю.
XS
SM
MD
LG