Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША ўвядуць новыя санкцыі супраці Ірану


Вашынгтон і яго саюзьнікі найбліжэйшым часам зьбіраюцца ўвесьці новыя санкцыі супраць Ірану ў зьвязку зь яго ядзернай праграмай. Пра гэта заявіў дарадца Белага дому ў праблематыцы зброі масавага зьнішчэньня Гэры Сэймар. Ён сказаў, што новымі санкцыямі будзе зроблена чарговая спроба пераканаць іранскія ўлады адмовіцца ад узбагачэньня ўрану на сваёй тэрыторыі..

Рада бясьпекі ААН сёлета зрабіла больш жорсткімі санкцыі супраць Ірану. Заходнія краіны падазраюць Іран у імкненьні распрацаваць ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG